ЦВК дапускае ўжыванне на выбарах празрыстых урнаў для галасавання

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына не бачыць праблем ва ўжыванні празрыстых урнаў для галасавання, акрамя адной — фінансавай. Як запэўніла яна Еўрарадыё, выкарыстанне ці невыкарыстанне іх залежыць выключна ад матэрыяльнай забяспечанасці ды ініцыятывы арганізатараў мясцовых выбарчых участкаў. Лідзія Ярмошына: “Урны і зараз ніхто не забараняе. Калі ёсць грошы — ідзі замаўляй і галасуй у празрыстую урну. Гэта ж закон увогуле не прапісвае! Гэта ўвогуле тых, хто абсталёўвае выбарчыя ўчасткі. Дарэчы, у нас ёсць гэтыя празрыстыя урны — у багатых арганізацыях. То бок тая арганізацыя, якая можа замовіць — ды калі ласка, няхай замаўляе! Папросту калі гэта прапісваць, то на гэта трэба выдаткоўваць грошы. А гэта зусім не малыя сумы”.

Ці здолее кожны ахвотнік галасаваць “празрыста” праспансаваць гэткую урну хаця бы на сваім участку? І ці будзе падтрыманая фундатарская ініцыятыва ад якой-небудзь мясцовай ці замежнай арганізацыі? Старшыня ЦВК, якая яшчэ летась адмаўляла прыманне падобнай дапамогі, сёння запэўнівае Еўрарадыё пра сваю гатоўнасць разглядаць гэтыя пытанні.

Лідзія Ярмошына: “У нас спонсарства на абсталяванне не прадугледжанае, аднак усё гэта можна разглядаць”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі