Цукерберг зняў відэа ў MSQRD і пацвердзіў пакупку беларускай праграмы

Цукерберг снял видео в MSQRD и подтвердил покупку белорусского приложения

Заснавальнік Facebook Марк Цукерберг зняўся ў масцы Жалезнага чалавека праз праграму MSQRD і заявіў, што цяпер каманда MSQRD разам з Facebook.

"Зрабіўшы паўзу ад кадавання, вітаю каманду MSQRD на Facebook!" — напісаў Цукерберг у сябе ў Facebook.

Taking a break from coding to welcome the MSQRD team to Facebook!

Posted by Mark Zuckerberg on 9 Сакавік 2016

Праграму MSQRD стварылі трое беларусаў: Яўген Няўгень, Сяргей Ганчар і Яўген Зацяпякін.

Зараз кампанія, якая распрацоўвае праграму, пераедзе ў лонданскі офіс Facebook. Інфармацыю аб куплі пацвердзіў ментар і інвестар праекта MSQRD Юрый Гурскі.

Праграма была запушчаная ў лістападзе 2015 года. Цяпер у яе прыкладна 16 мільёнаў установак, больш за 14 мільёнаў карыстаюцца штомесяц, 3 мільёны штодня.

"Гэта, вядома, прыкольная гісторыя, што мы ўсё зрабілі за двое сутак. Але на самай справе ў нас велізарны досвед у распрацоўцы праграм, прычым у кожнага ў сваёй сферы. Жэня Зацяпякін, да прыкладу, каля дзесяці гадоў займаецца распазнаннем асоб і камп'ютарным зрокам. Але ў выніку мы зрабілі праграму, выклалі яе ў AppStore, яна пачала набіраць вірусную папулярнасць. У першы дзень было 20 карыстальнікаў, у другі — 30, у трэці — ужо 500, праз месяц — мільён, а праз два месяцы ёй карысталіся два мільёны чалавек", — распавёў lenta.ru Сяргей Ганчар.

Праграма дазваляе накладваць маскі на твары ў рэальным часе і здымаць з імі сэлфі і відэа.

Вялікую папулярнасць MSQRD атрымаў з-за "Оскара" і маскі Леанарда Дыкапрыа. Таксама шматлікія зоркі прымяралі на сабе маскі MSQRD і выкладалі ў сацсеткі.

Вось, напрыклад, Зак Браф у масцы Жалезнага чалавека
Снуп Дог у масцы Барака Абамы

@barackobama

Видео опубликовано snoopdogg (@snoopdogg)

Гоша Куцэнка ў масцы Дарта Мола

:)

Видео опубликовано Gosha Kutsenko (@goshakutsenko)

А гэта дачка Джымі Кімела ў масцы Джымі Кімела

My daughter Jane looks SO much like me

Видео опубликовано Jimmy Kimmel (@jimmykimmel)

Сума, якую Facebook выклаў за MSQRD, не паведамляецца.

Facebook будзе інтэграваць MSQRD, але пакуль праграма будзе асобным сэрвісам. Распрацоўшчыкі дададуць новыя опцыі. А праграма застанецца бясплатнай і без рэкламы.

Нядаўна MSQRD з'явілася ў Google Play, але пакуль у бэта-версіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі