Вы тут

COVID-19 у Беларусі: +1924 новыя выпадкі і 9 смерцяў за суткі

Падчас пандэміі / sb.by

За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1924 новыя выпадкі COVID-19, ад інфекцыі памерлі яшчэ 9 чалавек, паведамляе Мінздароўя. Выпісаныя 2532 пацыента.

Усяго з пачатку пандэміі каранавіруса ў краіне зарэгістраваныя 225461 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Памерлі 1582 чалавекі.

За суткі, паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, выканана 21 050 тэстаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.