Ціманоўская не выйшла ў паўфінал чэмпіяната свету на стометроўцы

Крысціна Ціманоўская / Facebook

Крысціна Ціманоўская / Facebook

Крысціна Ціманоўская не прайшла кваліфікацыю на дыстанцыі ў 100 метраў на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы. "Перахвалявалася праз фальстарт", — тлумачыць бягуха.

На забегу на 100 м яна стала пятай, хаця ў сярэдзіне дыстанцыі ішла першай. Забег стартаваў з другой спробы — спярша беларуска зрабіла фальстарт.

На сёлетнім ЧС у Будапешце Ціманоўская ўпершыню выступае за Польшчу. Наперадзе ў яе забег на 200 метраў і эстафета.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі