Ціханоўская заклікае не здымаць санкцыі з калійнага сектара Беларусі

Святлана Ціханоўская на сустрэчы з дыпламатамі / twitter.com/Tsihanouskaya
Святлана Ціханоўская на сустрэчы з дыпламатамі / twitter.com/Tsihanouskaya

На сустрэчы з дыпламатамі ў Лондане Святлана Ціханоўская заявіла пра недапушчальнасць адмены санкцый супраць калійнага сектара Беларусі, паведамляе яе прэс-служба. На сустрэчы прысутнічала больш за 30 амбасадараў і прадстаўнікоў дыпмісій ЗША, Канады, ПАР, Гватэмалы, Ямайкі, краін Еўрасаюза ды інш.

Напярэдадні ўладальнік тэрмінала ў Клайпедзе Ігар Удавіцкі са спасылкай на ўнутраны дакумент ЕС заявіў, быццам цяпер абмяркоўваецца пытанне зняцця санкцый з калійнага сектара Беларусі. Пра такое ж абмеркаванне раней казаў Павел Латушка. Разам з тым, Літоўская чыгунка скасавала кантракт на абслугоўванне Клайпедскага тэрміналу за неаднаразовыя спробы абыходу санкцый.

Ціханоўская заклікала Міжнародную арганізацыю працы ўвесці санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі за рэпрэсіі супраць рабочага руху. Таксама яна выступіла супраць таго, каб рэжым Лукашэнкі трапіў у якасці часовага чальца ў Савет бяспекі ААН.

Акрамя таго дыпламатаў цікавілі сітуацыя ў Беларусі, партызанскія атакі, становішча зняволеных, стасункі Мінска з Пекінам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі