Ціханоўская ў Нью-Ёрку сустрэлася з кіраўніцай Еўракамісіі

Святлана Ціханоўская і Урсула фон дэр Ляен / twitter.com/Tsihanouskaya

Святлана Ціханоўская ў Нью-Ёрку ў кулуарах Генасамблеі ААН сустрэлася з кіраўніцай Еўракамісіі Урсулой фон дэр Ляен. "Мы ганарымся тым, што ЕС з'яўляецца нашым саюзнікам у барацьбе за свабоду і незалежнасць,піша беларускі палітык. — Мяне запэўнілі, што Беларусь застанецца на парадку дня. Я пераконвала яе працягваць ціснуць на Лукашэнку і не адмяняць санкцыі".

Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па замежных справах Валерый Кавалеўскі піша, што гэта была "цёплая і плённая сустрэча". "Беларусы ўпарта працуюць, каб вырашыць ўнутраны крызіс і абараніць незалежнасць ад варожай Расіі, — працягвае Кавалеўскі. — Далейшы ўдзел ЕС у вырашэнні абедзвюх задач мае вырашальнае значэнне".

Ціханоўская была запрошана на 77-ю сесію Генасаблеі ААН у Нью-Ёрку, і актыўна праводзіць там сустрэчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.