Ціханоўская прызначыла дарадцу па прававых пытаннях

Святлана Ціханоўская і Крысціна Рыхтэр / t.me/tsikhanouskaya
Святлана Ціханоўская і Крысціна Рыхтэр / t.me/tsikhanouskaya

Святлана Ціханоўская прызначыла дарадцу па прававых пытаннях. Ёй стала Крысціна Рыхтэр, якая працуе ў Офісе з сярэдзіны мінулага года. Рыхтэр "10 гадоў практыкуе права і ў апошнія гады працуе не толькі з нацыянальнымі, але і з міжнароднымі механізмамі абароны правоў чалавека".

Дарадца па прававых пытаннях "працягне каардынацыю працы па прыцягненні асоб, адказных за парушэнне правоў чалавека, з выкарыстаннем інструментаў універсальнай юрысдыкцыі і іншых міжнародных механізмаў" — у супрацоўніцтве з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам і Прававым Саветам. Таксама яна будзе "абараняць інтарэсы беларусаў", фармаваць стратэгію працы Офіса Ціханоўскай па прававых пытаннях, супрацоўнічаць з беларускай праваабарончай супольнасцю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі