Ціханоўскую выключылі з базы вышуку расійскага МУС з ініцыятывы Мінска

Ціханоўскую выключылі з базы вышуку расійскага МУС з ініцыятывы Мінска

Стала вядома, з чыёй ініцыятывы Святлану Ціханоўскую выключылі з базы даных расійскага МУС асоб, якія знаходзяцца ў вышуку. Як паведамляе ТАСС, у Міністэрстве ўнутраных спраў РФ заявілі, што ў гэтым была ініцыятыва Беларусі. Больш падрабязную інфармацыю Масква раіць атрымліваць у МУС РБ.

Пра тое, што Расія абвясціла ў вышук Святлану Ціханоўскую, Валерыя Цапкалу, а пасля і Паўла Латушку, стала вядома яшчэ летась. Падставай для вышуку на сайце МУС РФ называлася крымінальная справа, распачатая ў нашай краіне (у Расіі супраць беларускага палітыка справу не распачыналі). Вядома, што Ціханоўская ў 2020-м праходзіла па справе аб "закліках да звяржэння ці змянення канстытуцыйнага ладу". Вясной 2021-га дадалася "падрыхтоўку акта тэрарызму".

У траўні стала вядома, што Святлана Ціханоўская і Павел Латушка зніклі з базы вышуку МУС Расіі.

"Я не думаю, што гэта нешта значыць, і не думаю, што з гэтага варта рабіць нейкія высновы, кажа ў каментары nn.by дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка. — Выключэнне з вышуку не азначае спыненне справы супраць яе".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі