Ціханоўскі ў лісце з-за кратаў адказаў на пытанне "чый Крым?"

  
  

Палітвязень Сяргей Ціханоўскі даслаў ліст на свабоду адміністратарам канала "краіна для жыцця". У ім ён адказвае на пытанні чытачоў, у тым ліку і на пытанне "чый Крым?".

"Тое, што ў Беларусі транслююцца расейскія каналы – гэта велізарнае зло, — цытуе ліст Ціханоўскага тэлеграм-канал. — Раней, гледзячы, напрыклад, "60 хвілін" у мяне былі сумневы адносна дакладнасці адлюстравання падзей ва Украіне. Цяпер, калі я ўбачыў, як яны асвятляюць падзеі ў Беларусі, як абылгалі нас усіх і падтрымліваюць дыктатара, абсалютна відавочна, што яны абылгалі і ўкраінцаў. Вядома, Крым павінен быьт не толькі дэ-юрэ, але і дэ-факта украінскім".

Таксама Ціханоўскага спыталі аб тым, што ён меў на ўвазе, калі казаў, што Святлане Ціханоўскай трэба дзейнічаць больш жорстка. 

"Я меў на ўвазе, што Святлане трэба больш жорстка выказваць сваё меркаванне, быць цвярдзейшымі пры зносінах з палітыкамі", — адказаў палітвязень.

Блогер Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца за кратамі з 29 траўня. Цяпер ён у СІЗА на № 1 на Валадарскага ў Менску. Яго абвінавачваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, а сярод іх - "арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі