Ціханоўская заклікала жыхароў Расіі не верыць расійскай прапагандзе

Ціханоўская заклікала жыхароў Расіі не верыць расійскай прапагандзе

Святлана Ціханоўская ў чарговым відэазвароце заклікала жыхароў Расіі не верыць расійскай прапагандзе. Яна запэўніла іх, што пратэсты, якія праходзяць у Беларусі, не накіраваныя супраць РФ і расіян. А прапаганда якраз скажае падзеі.

Ціханоўская патлумачыла, чаму беларусы выступаюць супраць Аляксандра Лукашэнкі. Яна расказала пра фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, пра жорсткія разгоны мірных дэманстрацый.

Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што вельмі важна захаваць добрыя адносіны паміж беларускім і расійскім народамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі