Ціханоўская заклікала прызнаць Беларусь краінай пад часовай ваеннай акупацыяй

Святлана Ціханоўская заклікала прызнаць Беларусь краінай пад часовай ваеннай акупацыяй (раней з такім жа заклікам выступіла Народнае антыкрызіснае ўпраўленне Паўла Латушкі). Таксама яна прапануе прыцягнуць Аляксандра Лукашэнку да трыбуналу ў сувязі з падзеямі ва Украіне.  Акрамя гэтага, палітык хоча, каб іншыя краіны адрэагавалі на катаванні ў турмах Беларусі і ўмовы ўтрымання палітвязняў. Заявы Ціханоўскай прагучалі 17 сакавіка падчас сустрэчы з 27 пасламі краін ЕС у Жэневе, якія прадстаўляюць свае краіны ў ААН.

У чацвер на пасяджэнні Савета па правах чалавека ААН быў прэзентаваны даклад пра Беларусь, у якім "сабраныя доказы злачынстваў рэжыму супраць чалавечнасці". Святлана Ціханоўская мяркуе, што ён можа паспрыяць "адкрыццю новых спраў у рамках універсальнай юрысдыкцыі", а таксама "міжнародным расследаванням па ўсёй Еўропе".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.