Ціханоўская: усе здзелкі Лукашэнкі з Расіяй будуць перагледжаны і ануляваны

Ціханоўская: усе здзелкі Лукашэнкі з Расіяй будуць перагледжаны і ануляваны

Святлана Ціханоўская выказалася пра дамоўленасці Аляксандра Лукашэнкі з Крамлём. Яна заявіла, што Лукашэнка "страціў падтрымку беларускага народу", таму "ўсе яго здзелкі і дамовы будуць перагледжаны і ануляваны новым урадам".

"Мы заўсёды выступалі і выступаем за сяброўскія і партнёрскія дачыненні з Расіяй, — цытуе словы Ціханоўскай яе прэс-служба. — Але незалежнасць і суверэнітэт не можа быць прадметам гандлю".

Заяву Святланы Ціханоўскай сёння цытуюць расійскія афіцыйныя СМІ. Падкрэсліваецца, што яна з'явілася на фоне візіту ў Беларусь міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова. Ён сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі