Ціханоўская сёння едзе ў Смаргонь, Маладзечна і Ліду

Ціханоўская сёння едзе ў Смаргонь, Маладзечна і Ліду

Кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская пасля паездкі па ўсходняй Беларусі наведае заходнія рэгіёны. 31 ліпеня яна будзе ў Смаргоні, дзе сустрэча з выбарцамі пачнецца а 13-й гадзіне ў скверы па вуліцы Сініцкага. У 15:30 Ціханоўскую чакаюць у Маладзечне, дзе сустрэча пройдзе на стадыёне па вуліцы Машэрава. На 19-ю гадзіну запланаваны мітынг ў Лідзе на плошчы гандлёвага цэнтра "Патсдам" па Лётнай вуліцы. Дарэчы, у тым месцы ў пятніцу чамусьці пачалі мяняць плітку.

Разам са Святланай Ціханоўскай у паездцы будуць яе "баявыя сяброўкі" па аб'яднаным штабе Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі