Ціханоўская прызначыла Шпарагу сваёй прадстаўніцай па адукацыі

Ціханоўская прызначыла Шпарагу сваёй прадстаўніцай па адукацыі

Святлана Ціханоўская прызначыла Вольгу Шпарагу сваёй прадстаўніцай па адукацыі. Філосаф была вымушаная з'ехаць у Вільню. У кастрычніку яна выйшла на волю пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту, але пераслед на гэтым не скончыўся.

Шпарага — кандыдатка філасофскіх навук, кіраўніца Канцэнтрацыі “Сучаснае грамадства, этыка і палітыка”, суарганізатарка фем-групы Каардынацыйнай рады, выкладчыца.

Вольга Шпарага будзе каардынаваць рабочыя групы і экспертаў у галіне адукацыі, праграмы падтрымкі студэнтаў і выкладчыкаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій у Беларусі. Таксама плануецца праца над распрацоўкай праекта рэформы айчыннай адукацыі. Шпарага сфармуе раду, якая і зоймецца гэтымі пытаннямі.

"Мы ставім перад сабою задачу зрабіць так, каб аказанне дапамогі студэнтам і выкладчыкам, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій, не вяло толькі да опцыі пакінуць краіну, але дазваляла ім заставацца тут і працаваць для новай, дэмакратычнай Беларусі", — заявіла прадстаўніца Ціханоўскай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі