Ціханоўская: пратэст супраць фальсіфікацыі выбараў стаў барацьбой за годнасць

Ціханоўская: пратэст супраць фальсіфікацыі выбараў стаў барацьбой за годнасць

Святлана Ціханоўская выступіла на міжнародным Форуме за дэмакратыю. У сваім выступе яна распавяла пра сітуацыю ў Беларусі. 

"Усё пачалося як пратэст супраць фальсіфікаваных выбараў, але стала барацьбой за годнасць і справядлівасць. Беларусы былі сытыя па горла 27 гадамі жыцця пры кіраванні краінай рэжымам. Яны адчувалі, што заслугоўваюць таго, каб іх паважалі, а іх галасы — чулі. 

За гэта мы працягваем плаціць вялікую цану. З мінулага года было затрымана 40 000 чалавек. Многія падвяргаліся бясконцым допытам у КДБ. Многія падвяргаліся катаванням і зневажанням. Вы маглі бачыць іх прызнанні, запісаныя пад прымусам і апублікаваных на YouTube. Многія загінулі.  Больш за 300 тысяч былі вымушаныя бегчы. І больш за 900 былі прызнаныя палітычнымі зняволенымі", — заявіла яна.

Ціханоўская нагадала, што сярод палітвязняў — і яе муж  Сяргей, які, хутчэй за ўсё, на наступным тыдні будзе асуджаны на 15 або 20 гадоў пазбаўлення волі: "Сёння я тут праз яго. Я не магу мірыцца з тым, што мае дзеці не бачылі свайго бацьку 18 месяцаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі