Вы тут

Ціханоўская — пра выкраданне Калеснікавай: рэжым дзейнічае запалохваннямі

Святлана Ціханоўская / Еўрарадыё

Святлана Ціханоўская пракаментавала выкраданне сяброў Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай, Антона Раднянкова і Івана Краўцова.

"Чарговы раз рэжым паказвае, што дзейнічае толькі шляхам запалохвання. Выкраданне Марыі Калеснікавай, Антона Раднянкова і Івана Краўцова — гэта спроба сарваць працу Каардынацыйнай рады. Але гэта нас не спыніць. Чым больш яны запалохваюць, тым больш людзей будзе выходзіць на вуліцу. Мы працягнем барацьбу, будзем дамагацца вызвалення ўсіх зняволеных і правядзення новых сумленных выбараў", — цытуе яе словы Telegram-канал "Пул Першай".

Як паведамляла Еўрарадыё, Марыю Калеснікаву затрымалі каля 10-й гадзіны недалёка ад Нацыянальнага мастацкага музея ў Мінску. Невядомыя людзі ў цывільным пасадзілі яе ў мікраатобус і звезлі.

Пазней перасталі выходзіць на сувязь прэс-сакратар Каардынацыйнай рады Антон Раднянкоў і выканаўчы сакратар Іван Краўцоў. 

У МУС, Камітэце дзяржкантроля і Следчым камітэце заявілі, што іх структуры не затрымлівалі Калеснікаву. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.