Ціханоўская — пра Казеку: ён у прафесіі даўжэй, чым Лукашэнка ля ўлады

Ціханоўская — пра Казеку: ён у прафесіі даўжэй, чым Лукашэнка ля ўлады

Святлана Ціханоўская пракаментавала сітуацыю з ціскам уладаў на спартсменаў і трэнераў, якія выказалі сваю грамадзянскую пазіцыю, асудзілі гвалт сілавікоў і выступілі за новыя выбары. Найбольш гучная гісторыя — Мікалая Казеку, трэнера нацыянальнай зборнай па фрыстайле, які падрыхтаваў некалькі алімпійскіх чэмпіёнаў, пазбавілі імянной прэзідэнцкай стыпендыі, і збіраюцца спагнаць грошы, якія выплацілі з мінулага лета.

"Ён [Казека] у прафесіі даўжэй, чым Лукашэнка ля ўлады", напісала Ціханоўская ў Telegram. Яна абураная ціскам з боку ўладаў, гарантуе правядзенне "эканамічнай амністыі" для спартсменаў, якія апынуліся пад шантажом уладаў — патрабаваннем выплачваць грошы за навучанне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі