Вы тут

Трэнера фрыстайлістаў Казеку пазбавілі імянной прэзідэнцкай стыпендыі

     

Трэнера нацыянальнай зборнай па фрыстайле Мікалая Казеку пазбавілі імянной прэзідэнцкай стыпендыі, паведамляе TUT.by. 

Акрамя таго, Рэспубліканскій цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле паітрабуе з яго ў дасудовым парадку вярнуць грошы, атрыманыя з 13 ліпеня 2019 па 2 чэрвеня 2020 года. Прычынай называецца адміністрацыйнае правапарушэнне. 

Дакумент аб гэтым падпісаў Дырэктар РЦАП С. Марчанка

Сам Казека пакінуў на дакуменце свой каментар: "Звярнуўся да міністра з лістом-зваротам па тлумачэнне аб сутнасці прэтэнзій па вяртанні атрыманых сродкаў".

Мікалай Казека займае пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай каманды па фрыстайле з 1993 года. Яго прызнавалі найлепшым трэнерам года Беларусі ў 2014 і 2018 гадах. Казека — кавалер ордэна Айчыны I, II і III ступені.

На зімовых Алімпіядах вучні Казекі заваявалі сем медалёў, у тым ліку тры залатыя. Сярод яго выхаванцаў — Дзмітрый Дашчынскі, Аляксей Грышын, Антон Кушнір, Ала Цупер, Ганна Гуськова

Пасля разгону мірных дэманстрацый 9-12 жніўня Мікалай Казека жорстка ацаніў дзеянні ўлады: "Як могуць дзейнічаць падобным чынам тыя, хто, па сутнасці, павінен аберагаць народ? Мне здаецца, ім паступіў нейкі сігнал, можа, яны думалі, што крыху паб'юць, усё пройдзе па накатанай — і сітуацыя супакоіцца"

Пазней ён заступіўся за звольненага дырэктара РЦАП Вадзіма Крывашэева і раскрытыкаваў спартовае кіраўніцтва Беларусі.

Такі дакумент атрымаў Мікалай Казека / TUT.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.