Ціханоўская — пра гарантыі для тых, хто падтрымае агульнанацыянальны страйк

Ціханоўская — пра гарантыі для тых, хто падтрымае агульнанацыянальны страйк

Святлана Ціханоўская аб'явіла пра гарантыі для тых, хто падтрымае агульнанацыянальны страйк у выпадку невыканання "Народнага Ультыматума", тэрмін якога заканчваецца 25 кастрычніка. Яна гарантуе беларусам падтрымку з фонду салідарнасці ў выпадку страты працы. А пасля змены ўлады Ціханоўская гарантуе ануляванне ўсіх штрафаў за нявыплату камунальных плацяжоў, адміністрацыйных штрафаў, судзімасцяў. Той, хто страціў падчас пратэстаў працу, можа спадзявацца на аднаўленне на ёй "без перарывання стажу". Абяцаюцца і фінансавыя амністыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі