Ціханоўская: падтрымайце кожнага, хто аб'явіў страйк за нашу з вамі будучыню

Ціханоўская: падтрымайце кожнага, хто аб'явіў страйк за нашу з вамі будучыню

Святлана Ціханоўская выступіла з новым зваротам з нагоды забастовак у Беларусі. З яго тэксту вынікае, што яна і яе штаб намагаюцца адсочваць інфармацыю пра сітуацыю на прадпрыемствах. Ім вядома пра вялізны ціск на забастоўшчыкаў. "Калі мы дапаможам заводам баставаць, яны дапамогуць нам давесці да канца пачатае, — піша Ціханоўская. — Рэжым баіцца гэтай сілы і рэагуе на яе".

Святлана Ціханоўская заклікае падтрымаць працоўных на прадпрыемствах, "на якіх цяпер ідзе барацьба за нашу з вамі новую Беларусь", а таксама студэнтаў і выкладчыкаў.

Ціханоўская аб'яўляла "Народны ўльтыматум", тэрмін якога скончыўся 25 кастрычніка. У гэты дзень у сталіцы прайшла стотысячная дэманстрацыя. На 26 кастрычніка быў прызначаны пачатак агульнанацыянальнай забастоўкі. Аднак улады ўсялякімі метадамі, у тым ліку і звальненнямі актывістаў, спрабуюць недапусціць забастовак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі