Ціханоўская: дамовіцца не з Лукашэнкам, а з тымі, хто застанецца пасля яго

Ціханоўская: дамовіцца не з Лукашэнкам, а з тымі, хто застанецца пасля яго

Святлана Ціханоўская выказалася на конт таго, чаму ў траўні так і не адбыліся перамовы ўлады і апазіцыі ў Беларусі. А менавіта яна і людзі з яе каманды іх анансавалі.

"Травень не быў прадказаннем, травень быў мэтай, кажа Ціханоўская ў каментары TUT.by. — Пры ўмове інтэнсіўнага ўнутранага і вонкавага ціску, перамовы сапраўды маглі б адбыцца ўжо ў траўні".

Паводле яе слоў, "удалося нарасціць знешні ціск... зрабілі ўсё неабходнае, усе пляцоўкі і партнёры гатовыя". Святлана Ціханоўская падкрэслівае, што стаіць задача "дамовіцца не з Лукашэнкам, а з тымі, хто застанецца пасля яго". Яна прызнае, што гэтыя людзі не маюць легітымнасці. Аднак "у любым выпадку і пры любым зыходзе" вырашыць крызіс у Беларусі можна толькі праз перамовы.

Пакуль жа відавочна, што афіцыйны Мінск весці перамовы са Святланай Ціханоўскай нават пры ўдзеле міжнародных пасярэднікаў не жадае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі