Ці здольны Макрон дапамагчы Ціханоўскай з новымі выбарамі?

Ці здольны Макрон дапамагчы Ціханоўскай з новымі выбарамі?

29 верасня ў Вільні Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам. Па выніку сустрэчы Макрон, па словах Ціханоўскай, “паабяцаў зрабіць усё, каб дапамагчы ў перамовах [з уладай па вырашэнні] палітычнага крызісу ў нашай краіне”. Ужо пацверджаная сустрэча “найбліжэйшым часам” Ціханоўскай з канцлеркай Германіі Ангелай Меркель. І такіх сустрэч з еўрапейскімі і амерыканскімі палітыкамі і дзяржаўнымі дзеячамі у Ціханоўскай за апошнія паўтара месяца было шмат.


Ці стаіць за такімі сустрэчамі нешта большае, чым маральная падтрымка як Святланы Ціханоўскай, так і ўдзельнікаў акцый пратэсту ў Беларусі? Як можа прэзідэнт Францыі ці нехта іншы паспрыяць дыялогу паміж беларускай уладай і беларускім грамадствам? Ці ёсць у Еўрасаюза хоць нейкі рэальны план па ўрэгуляванні сітуацыі ў Беларусі?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць выкладчык Інстытута міжнародных адносін і палітычных навук Віленскага ўніверсітэта палітолаг Віціс Юрконіс і кіраўнік Савета па міжнародных адносінах “Мінскі дыялог” Яўген Прэйгерман.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі