Вы тут

Ці ёсць на выбарах-2020 “кандыдат Масквы” і хто гэта?

Пётр Пятроўскі і Аляксандр Класкоўскі / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё

Высвятляць, хто з удзельнікаў выбарчай кампаніі гуляе на баку беларускай улады, хто стаўленік Крамля, а хто скача пад дудку Бруселя ці Вашынгтона, — любімы занятак асобных палітыкаў, палітолагаў ды іншых канспіролагаў. Сёлетняя кампанія не стала выключэннем. Тым больш што і выбар версій большы, бо нечаканых кандыдатаў адразу некалькі “выскачыла з-пад плінтуса”.

Ці сапраўды беларускія выбары цікавыя замежным гульцам аж да таго, каб выстаўляць на іх свайго кандыдата? Якія прыкметы сведчаць, што на выбарах 2020 года такія “стаўленікі” ёсць?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць эксперт Аналітычнага цэнтра РГА "Белая Русь" Пётр Пятроўскі і палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.