Ці варта Беларусі накіроўваць міратворцаў на Данбас? (відэа)

Ці варта Беларусі накіроўваць міратворцаў на Данбас? (відэа)

Былы генсакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн прапаноўвае накіраваць у Данбас з міратворчай місіяй 20 тысяч ваенных з краін, якія не з’яўляюцца ўдзельнікамі NATO. Мяркуецца, што міратворчую місію можа ўзначаліць Швецыя. Да ўдзелу ў місіі таксама прапаноўваецца прыцягнуць Бразілію і Беларусь.

Ці патрэбны нашай краіне браць удзел у такой міратворчай місіі, каля яна будзе ўхваленая ААН? Ці ёсць у Беларусі адпаведны кантынгент для ўдзелу ў такой місіі? Ці не супярэчыць гэта нашаму статусу нейтральнай краіны? Як да ўдзелу ў міратворчай місіі ў Данбасе могуць паставіцца грамадзяне Беларусі? Ці пагодзяцца на ўдзел Беларусі ў міратворчай місіі пад эгідай ААН Расія і Украіна?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць ваенны эксперт Аляксандр Алесін і кіраўнік Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў Арсеній Сівіцкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі