Вы тут

Ці стане Беларусь самым надзейным партнёрам для ЗША?

Аляксандр Лукашэнка і Уэс Мітчэл, фота: president.gov.by

31 кастрычніка кіраўнік Беларусі сустрэўся з памочнікам Дзяржсакратара ЗША Уэсам Мітчалам. Падчас сустрэчы Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларусы могуць стаць для ЗША самымі “надзейнымі, сумленнымі і шчырымі партнёрамі”. Адначасова з гэтай сустрэчай і Мінску праходзіць пасяджэнне Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі.

Ці сведчыць сустрэча Лукашэнкі і Мітчала, што стасункі паміж Мінскам і Вашынгтонам палепшацца аж да вяртання паслоў? Як змяняецца стаўленне да Беларусі ў свеце? Як да гэтага ставяцца ў Крамлі?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік экспертнай ініцыятывы “Мінскі дыялог” Яўген Прэйгерман.

 

На пытанні Еўрарадыё адказвае кіраўнік экспертнай ініцыятывы “Мінскі дыялог” Яўген Прэйгерман.

Слухаць ці спампаваць падкаст эфіру ніжэй.