Ці рызыкне дэпутат-атаман Улаховіч пазмагацца з Лукашэнкам?
![Ці рызыкне дэпутат-атаман Улаховіч пазмагацца з Лукашэнкам?](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dsc_7865.jpg.webp?itok=SYwGQix8)
Лідар Беларускай патрыятычнай партыі Мікалай Улаховіч адзначыўся на папярэдніх як прэзідэнцкіх, так і парламенцкіх выбарах. Але калі прэзідэнцкія выбары для лідара партыі, якая ўтварылася ў 1996 годзе з актыўных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі, скончыліся безвынікова, то парламенцкія далі вынік — Улаховіч стаў дэпутатам парламента.
Ці плануе Мікалай Улаховіч на бліжэйшых выбарах скласці канкурэнцыю Аляксандру Лукашэнку? Як такі ўдзел суадносіцца з праўладнай пазіцыяй партыі? Чым займалася партыя Улаховіча ў міжвыбарны перыяд? Чаму БПП афіцыйна не прызнаюць партыяй улады?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае лідар Беларускай патрыятычнай партыі, Вярхоўны атаман РГА “Беларускае казацтва”, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Мікалай Улаховіч.