Ці пяройдзе беларускае войска пад сцягі “Вагнера”— эфір з Бульбам

Сяргей Бульба / Еўрарадыё

Сяргей Бульба / Еўрарадыё

Тэма наймітаў з расійскай ваеннай кампанні “Вагнер” і іх сапраўдных мэтаў знаходжання ў Беларусі працягвае цікавіць не толькі саміх беларусаў, але і суседнія краіны. Асабліва на фоне скаргаў Лукашэнкі, што, маўляў, ён ледзь стрымлівае тых баевікоў ад “турыстычнага паходу” ў Варшаву і Жэшаў. На “паклон” да тых “вагнераўцаў” ездзяць лукашэнкаўскія сілавікі і дзеці з ваенна-патрыятычных арганізацый, а прадстаўнікі наймітаў наведваюць прапагандысцкія шоў і ладзяць “навучанні” для беларускіх вайскоўцаў.

Ці ёсць падставы асцерагацца, што “вагнераўцы” ў сваёй большасці застануцца ў Беларусі і што яны тут будуць рабіць у такой колькасці? Ці толькі “перадачай баявога вопыту” займаюцца найміты Прыгожына, праводзячы навучанні з беларускімі вайскоўцамі? Якіх сюрпрызаў ад іх варта чакаць і якую пагрозу яны нясуць як для саміх беларусаў, так і для нашых суседзяў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны актывіст, заснавальнік “Белага легіёна” Сяргей Бульба.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі