Ці прымусяць “вагнераўцы” Захад пачаць перамовы з Мінскам — эфір са Слюнькіным

Павел Слюнькін / Еўрарадыё
Павел Слюнькін / Еўрарадыё

Лукашэнка зноў пачаў пагражаць “калектыўнаму Захаду”, абраўшы галоўным аб’ектам сваіх нападаў Польшчу. Па-першае, гэта падабаецца Пуціну, а, па-другое, ён займеў важкі, на яго думку, аргумент у выглядзе наймітаў з “Вагнера”. І, не зважаючы на словы прэзідэнта Літвы пра Беларусь як “губерню Расіі”, Лукашэнка абяцае абараніць жыхароў Заходняй Украіны ад “захопніцкіх апетытаў імперыялістычнай Польшчы”…

Колькі суб’ектнасці ў Лукашэнкі, калі пытанне тычыцца дзеянняў “Вагнера” на тэрыторыі Беларусі? Ці сапраўды заходнія палітыкі канчаткова прынялі думку пра Беларусь як частку Расіі і якія пагрозы нясе такое стаўленне? Ці варта разлічваць на выдачу ордара на арышт Лукашэнкі і ці не варта перагледзець санкцыйную палітыку ў дачыненні да Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аналітык Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах (ECFR), былы супрацоўнік МЗС Беларусі Павел Слюнькін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі