Ці павязе прэм’ер Сідорскі ў Маскву паўмільярда долараў?

У панядзелак 30 ліпеня ў Маскве адбудзецца сустрэча прэм’ер-міністраў Беларусі і Расіі. Сяргей Сідорскі і Міхаіл Фрадкоў збіраюцца абмеркаваць "пытанні ўзаемадзеяння двух краін у энергетычнай сферы". Можна меркаваць, што галоўнай тэмай перамоваў стане дагэтуль не аплачаны Беларуссю расійскі газ. Паводле розных ацэнак лічба запазычанасці вагаецца ад 400 да 500 мільёнаў долараў. Газета “Комсомольская правда в Беларуси” нагадвае, што грошы ў беларускага ўраду ёсць.

У траўні “Газпром” заплаціў за 12,5% акцый “Белтрансгаза” 625 мільёнаў долараў. Акрамя таго, на рахунках Нацбанка сабраныя сродкі, якімі расплачваліся за газ беларускія прадпрыемствы. Праўда, гэта не валюта, а беларускія рублі.

Акрамя таго, як лічыць беларускі эканаміст Яраслаў Раманчук, калі забраць паўмільярда долараў з айчыннай эканомікі, можна выклікаць абясцэньванне нацыянальнай валюты.

Фота - Photo.ByMedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі