Вы тут

Ці патрэбна ўладам узмацненне патрыятызму ў беларусаў?

Рыгор Кастусёў / Еўрарадыё

"План палітычных і грамадскіх мерапрыемстваў на 2020 год, скіраваных на "ўзмацненне патрыятызму і нацыянальнай ідэнтычнасці", перадаў лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў у прэзідэнцкую адміністрацыю. Дакумент на 10 старонках з канкрэтнымі прапановамі быў падрыхтаваны "арганізацыямі грамадзянскай супольнасці".

Якія канкрэтна прапановы змяшчае перададзены ў прэзідэнцкую адміністрацыю дакумент? Ці могуць прапанаваныя мерапрыемствы на самай справе паспрыяць узмацненню патрыятызму беларусаў? Чаго канкрэтна стваральнікі Плана хочуць ад дзяржавы і беларускіх уладаў?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня Партыі Беларускі народны фронт Рыгор Кастусёў.

Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі"
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.