Ці можна канцэртамі, мураламі і выставамі дапамагчы Украіне — стрым
Украіне сёння дапамагаюць практычна ўсе — хто як можа. Вырашылі падтрымаць украінцаў у іх барацьбе з расійскімі акупантамі і беларускія менеджары з некамерцыйнай ініцыятывы беларускіх менеджарак культуры па Create Culture Group. Яны вырашылі зладзіць для беларускіх культурніцкіх менеджараў анлайн-рэзідэнцыю па стварэнні і рэалізацыі праектаў салідарнасці з Украінай.
Якім чынам культурніцкія праекты дапамогуць украінцам перамагчы і ці не забываемся мы пра дапамогу беларускам? Хто можа браць удзел у рэзідэнцыі і што для гэтага трэба? Якіх вынікаў чакаюць арганізатары анлайн-рэзідэнцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае арганізатарка анлайн-рэзідэнцыі для менеджараў мастацтва з Беларусі Cultural Bridge па стварэнні і рэалізацыі праектаў салідарнасці з Украінай Надзея Ількевіч.