Ці магчыма забараніць нацыянальныя колеры і словы Купалы?

Ці магчыма забараніць нацыянальныя колеры і словы Купалы?

Беларускі рэжым вырашыў, што знайшоў сродак канчаткова перамагчы пратэст. Для гэтага, на думку ўлады, дастаткова адабраць у нязгодных іх сімвалы — бел-чырвона-белы сцяг і вокліч “Жыве Беларусь!”. І з гэтай мэтай распрацавалі законапраект, які прызнае гэтыя “пратэставыя сімвалы” — экстрэмісцкімі. Маўляў, імі ж калабаранты падчас вайны карысталіся!

Ці вінаваты сцяг у тым, хто і як яго выкарыстоўваў? Ці ёсць доказы здзяйснення злачынстваў пад нацыянальным сцягам і ці патрэбныя гэтыя доказы сённяшняму беларускаму рэжыму? Ці можна забаронай адабраць у народа яго гістарычныя сімвалы і памяць? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае мастак-геральдыст, даследчык, сябра Геральдычнага савета пры прэзідэнце Беларусі Віктар Ляхар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі