Ці адмовяцца ад ІП гаспадары кватэр на суткі

Ці адмовяцца ад ІП гаспадары кватэр на суткі

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №337 "Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб". Згодна з ім, для таго, каб рабіць манікюр, рамантаваць камп'ютары, шыць сукенкі, пячы мафіны альбо здаваць кватэру на суткі цяпер не трэба станавіцца ІП. Дастаткова проста плаціць адзіны падатак і займацца любімай справай. 

 

Ці адмовяцца ад ІП гаспадары кватэр на суткі

"Цяпер як ІП мы плацім 116 рублёў у месяц з аднаго аб'екта. Гэта сума адзінага падатку для 1-2-пакаёвых кватэр. Для трохпакаёвых — 232 рублі. Плюс 50 долараў штомесяц мы плацім у ФСАН", — распавядае прадпрымальніца Вольга Станеўская, гаспадыня MinskFor.Me Apartments.


У будучыні Вольга тэарэтычна можа адмовіцца ад ІП, і нібыта спрасціць сабе жыццё. Але яна кажа, што ў дакуменце ёсць агаворка: "для працы з фізічнымі асобамі". У MinskFor.Me Apartments спыняюцца і тыя, хто прыязджае ў Мінск у камандзіроўкі. Адпаведна, ім патрэбны справаздачны дакумент, які могуць даваць толькі фірмы і ІП. 


Аднак адмаўляцца ад ІП Вольга Станеўская ўсё ж не збіраецца:


"Нам патрэбныя будуць справаздачныя дакументы, якія мы атрымліваем у падатковай інспекцыі. Магчыма, будуць нейкія новыя формы справаздачных дакументаў. Прыязджае чалавек у кватэру, яго сустракае гаспадыня, якая афіцыйна выплачвае адзіны падатак. Які яна можа даць яму дакумент аб прыняцці фінансавых сродкаў — нешта ж мусіць быць! Гэта будзе нейкая дамова, напісаная ад рукі? Напэўна, тыя, хто захоча працаваць толькі з фізічнымі асобамі будуць працаваць па заяўным прынцыпе і плаціць адзіны падатак". 


Вольга і калегі чакаюць тлумачэнняў па указе №337  ад падатковай інспекцыі. Новы дакумент, мяркуе Вольга, выведзе з ценю прадпрымальнікаў, якія былі вымушаныя незаконна займацца дзейнасцю з-за нежадання звязвацца з беларускай бюракратычнай сістэмай.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі