Вы тут

Чый Касцюшка? Што адказваць на закіды расіян пра гісторыю Беларусі?

Тадэвуш Касцюшка

Расійскія СМІ пачалі чарговую кампанію супраць беларускай мовы і гісторыі. За апошні час выйшла некалькі артыкулаў, у самым гучным з якіх, якую выпусціў часопіс "Огонёк" і перадрукавала ўплывовае ліберальнае выданне "Коммерсант", Вялікае княства Літоўскае абвяшчаецца польскімі землямі, а на беларускую сістэму адукацыі навешваўся цэтлік русафобскай.

Не сталі адставаць ад расійскіх калегаў і беларускія акадэмікі, якія неспадзявана абвясцілі ўраджэнца Беларусі і вядомага палкаводца Тадэвуша Касцюшку ледзь не польскім шпіёнам. Што патрыётам Беларусі адказваць на гэта? Чаму ўсходнія суседзі і нават беларускія навукоўцы дамагаюцца, каб частку сваёй гісторыі мы аддалі Польшчы, а героем Беларусі лічылі расійскага генералісімуса Суворава? Пра гэта мы пагаварылі з рэпетытарам па гісторыі Беларусі Аляксандрам Луцэвічам.