Чытачы "Газеты Слонімскай" пачалі акцыю ў падтрымку любімага выдання

У Слоніме чытачы недзяржаўнай газеты "Газета Слонімская" пачалі збіраць подпісы ў падтрымку любімага выдання. Нагадаем, да канца траўня рэдакцыя мусіць вызваліць памяшканне, якое яно арэндавала шмат гадоў, а ў працягу арэнды было адмоўлена.

Для галоўнага рэдактара і выдаўца "Газеты Слонімскай" Віктара Валадашчука акцыя чытачоў аказалася нечаканасцю. Ён нагадаў у інтэрв'ю Еўрарадыё, што раней, калі толькі ўзніклі праблемы, рэдакцыя звярталася да чытачоў і вось яны адгукнуліся:

"Мы звярнуліся да чытачоў, патлумачылі ім, якая сітуацыя на сённяшні дзень складваецца з газетай, якія існуюць праблемы. І, відаць, чытачы пачалі рэагаваць. Яны дасылаюць нам лісты, тэлефануюць. Большасць іх допісаў мы друкуем на нашых старонках".

Віктар Валадашчук кажа, што не губляе надзею на тое, што ўдасца знайсці ў Слоніме іншае памяшканне для рэдакцыі і выхад газеты не будзе перарваны:

"Застацца ў тым памяшканні, якое мы цяпер маем, наўрад ці ўдасца. Ёсць шэраг іншых варыянтаў, але нічога пэўнага я пакуль не магу сказаць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі