Чыноўнікі хочуць ведаць, як затрыманні бізнесменаў уплываюць на іх кампаніі

Пасля затрыманьня Аляксандра Кныровіча яго бізнес на мяжы закрыцця / TUT.by
Пасля затрыманьня Аляксандра Кныровіча яго бізнес на мяжы закрыцця / TUT.by

Мінэканомікі збірае аналітыку пра тое, як затрыманні прадпрымальнікаў уплываюць на працу іх кампаній. Па звестках TUT.by, бізнес-саюзы атрымалі ад міністэрства ліст з такім запытам.

Чыноўнікаў цікавяць "звесткі аб наступствах, якія адбіліся на дзейнасці камерцыйных арганізацый у сувязі з затрыманнямі, заключэннямі пад варту, пазбаўленнем волі кіраўнікоў кампаній", гаворыцца ў лісце да бізнес-саюзаў. Гэтая інфармацыя патрэбная, бо ў органах улады ідзе "праца па аптымізацыі крымінальнай адказнасці, звязанай з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасці".

Кіраўніцтва Следчага камітэта раіць часцей ужываць да бізнесменаў альтэрнатыўныя меры ўтрымання замест заключэння пад варту. Калі няма дадзеных, што абвінавачваны можа схавацца, перашкаджаць правасуддзю ці працягваць злачынную дзейнасць, дык мае сэнс ставіць пытанне аб змене меры ўтрымання на заклад ці асабістае паручальніцтва.

У той жа час, 22 лістапада апублікаваныя змены ў Крымінальны кодэкс Беларусі, якія пазбаўляюць карупцыянераў магчымасці выйсці па ўмоўна-датэрміновым вызваленні. Пад карупцыйнымі злачынствамі тут разумеецца крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, адмыванне сродкаў, атрыманых злачынным шляхам (калі злачынства ўчыніла службовая асоба з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў), атрыманне і дача хабару і іншыя артыкулы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі