Чыноўнік Адміністрацыі прэзідэнта знайшоў «лішніх людзей» на тэсціраванні

У Беларусі неабходна ўзмацніць кантроль за рэгістрацыяй для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні. Пра гэта заявіў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Анатоль Рубінаў. Ён ачольвае дзяржаўную камісію па кантролю за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў у ВНУ і сярэднеспецыяльных навучальных установах.

Паводле словаў Рубінава, сёлета для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні зарэгістраваліся больш за 200 тысяч чалавек. Летась іх было больш за 170 тысяч. Гэтую розніцу чыноўнік тлумачыць удзелам у тэсціраванні дзевяцікласнікаў, якія жадаюць паспрабаваць свае сілы, і рэпетытараў, якія выкарыстоўваюць яго як трэніроўку.

«Гэта трэба адсекчы», - сказаў Анатоль Рубінаў. Паводле яго словаў, «лішніх людзей» на тэсціраванні больш не будзе. Пры рэгістрацыі для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні ў абітурыента могуць запатрабаваць не толькі пашпарт, але і даведку, што ён сапраўды заканчвае апошні клас школы.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі