Вы тут

Чым адметны сёлетні юбілейны піўны фестываль Lidbeer?

Lidbeer-2018 / lidbeer.by

Штогадовы фестываль Lidbeer, які арганізуе піваварная кампанія “Лідскае піва”, пройдзе ў Лідзе 7 верасня. Lidbeer фестываль малады – сёлета яму “спаўняецца” 5 гадоў. Тым не менш ён ужо стаў адным з галоўных музычных фэстаў Беларусі.

Якія сюрпрызы падрыхтавалі арганізатары на свой юбілейны фестываль? Чым, апроч піва і музыкі, змогуць заняць сябе наведвальнікі фэсту? Чым адрозніваецца рэгіянальны опэн-эйр ад падобных сталічных фэстаў? Ці не плануюць арганізатары зрабіць наведванне цалкам платным ці, наадварот, – цалкам бясплатным?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае менеджар па карпарацыйных камунікацыях фэсту Lidbeer Надзея Звонік.