Вы тут

Чым адметны сёлетні кінафэст "Лістапад"?

Фота listapad.com

Кінафестываль "Лістапад", які праходзіць у Мінску з 1 да 8 лістапада, сабраў шмат як цікавых карцін з усяго свету, так і не менш цікавых гасцей. І даў магчымасць паглядзець — у якіх кірунках развіваецца кінематограф розных краін.

Чым цікавая конкурсная праграма сёлетняга "Лістапада"? У якім кірунку развіваюцца сучасныя беларускі і ўкраінскі кінематографы — што іх адрознівае, а ў чым падабенства? На якім узроўні сённяшнія стасункі паміж Беларуссю і Украінай у сферы культуры?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць украінскія кінакрытыкі Аляксандр Гусеў і Ігар Грабовіч

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі"

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.