Чым адметны дзень 17 верасня і ці аб’яднае ён беларусаў сёння?

Чым адметны дзень 17 верасня і ці аб’яднае ён беларусаў сёння?

Улады загарэліся ідэяй падараваць беларусам яшчэ адзін святочны дзень. Думалі доўга і напружана і па выніку прапанавалі святкаваць падзеленаму беларускаму народу — Дзень народнага адзінства. На выбар прапанавалі дзве даты, але настойліва агітуюць за 17 верасня. Калі хто не памятае, у гэты дзень Чырвоная Армія пачала “вызвольны” паход на тэрыторыю Заходняй Беларусі. Каб далучыць “заходніх” беларусаў Польшчы да беларусаў “усходніх” — савецкіх. У адну БССР пад чырвоным сцягам. “Дзедам” сучаснага сцяга незалежнай Беларусі.


Ці сапраўды 17 верасня — самы годны дзень у гісторыі Беларусі для абрання яго святочным днём народнага адзінства? Што апроч аб’яднання беларусаў у адну рэспубліку прынёс гэты дзень нашаму народу? Ці час цяпер увогуле разважаць пра святкаванне народнага адзінства? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі