“Чорныя капальнікі” абрабавалі курганы пад Ганцавічамі

Пра гэта паведаміла мясцовая жыхарка Тамара Студэнт. Яна хадзіла ў лес у грыбы і знайшла пяць раскапаных курганоў. Паводле слоў жанчыны, раскопкі былі свежыя.

Журналіст мясцовага выдання “Ганцавiцкi час” накіраваўся на пошукі гэтых курганоў. Пасля гадзіны пошукаў ён знайшоў восем курганоў: сем з іх, вышынёй ад паўтара да двух метраў, былі цалкам раскапаныя, а восьмы, невялікі курган, падкапаны толькі на некалькі штыкоў рыдлёўкі. Маштабы работ “чорных капальнікаў” уразілі. Яны выкапалі не адзін куб пяску. Курганы былі зрытыя да зямлі, дзе была пахавальная яма.

Інфармацыя аб факце несанкцыянаваных раскопак накіраваная ў райвыканкам і супрацоўнікам міліцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі