Члены дзяржаўнага прафсаюзу атрымаюць зніжку 10% у крамах

У 2008 годзе члены Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi змогуць карыстацца 10-адсоткавай зніжкай пры куплi тавараў i паслуг, вырабленых прадпрыемствамi i ўстановамi ФПК.
Аб гэтым паведамiў старшыня Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi Леанiд Козiк. Паводле слоў Козiка, з гэтай мэтай, магчыма, будуць прымяняцца электронныя ўкладышы да прафсаюзных бiлетаў, прыгодныя для выкарыстання ў тэрмiналах кас.

Такiм чынам, любы член ФПБ зможа атрымаць зніжку ў кавярні, краме, пры куплi пуцёўкi ў санаторый i ў многiх iншых сiтуацыях.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі