Чэшскі легіянер пакідае "Дынама-Мінск": няясна, што будзе з КХЛ у новым сезоне

Чэшскі легіянер пакідае "Дынама-Мінск": няясна, што будзе з КХЛ у новым сезоне

Чэшскі абаронца Якуб Крэйчык пакідае хакейны клуб "Дынама-Мінск".

"Вы бачыце, што адбываецца ў свеце. Няма ніякай канкрэтыкі, што будзе з КХЛ у наступным сезоне. У Лізе выступаюць больш за 200 легіянераў, многія з іх, думаю, будуць шукаць варыянты ў Еўропе. Думаю, мінскае "Дынама" працягне выступаць у КХЛ, але мяне ў камандзе не будзе. Па асабістых і сямейных прычынах", — прыводзіць isport.blesk.cz словы хакеіста.

Крэйчык наракае на няпэўнасць і нявызначанасць: "У "Дынама" мне сказалі, што не ведаюць, як будзе складвацца сітуацыя, яны не могуць нічога зрабіць".

У мінулым сезоне Крэйчык набраў 6 (0+6) ачкоў у 26 матчах рэгулярнага першынства. Яго паказчык карыснасці "+4". У плэй-оф ён зарабіў 1 (0+1) бал у чатырох сустрэчах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі