Чэмпіён свету па футболе зборная Германіі ганебна развіталася з ЧС-2018
![Чэмпіён свету па футболе зборная Германіі ганебна развіталася з ЧС-2018](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2018-06-27t155039z_1990395279_rc1aa30d5170_rtrmadp_3_soccer-worldcup-kor-ger.jpg.webp?itok=MTy1frRb)
Чэмпіён свету зборная Германіі па футболе ганебна развіталася з чэмпіянатам свету, які праходзіць у Расіі. 27 чэрвеня немцы не змаглі перамагчы зборную Паўднёвай Карэі і разам з ёй сталі няўдачнікамі групы "F". Калі ў паядынку са шведамі немцы цудам вырвалі перамогу, дык у сённяшнім матчы чарговага цуду не адбылося. Больш таго, у даданыя да асноўнага часу хвіліны прапусцілі два галы і прайгралі.
Германія ўпершыню не змагла выйсці з групы на чэмпіянатах свету.
У іншым матчы зборная Швецыі разграміла Мексіку — 3:0. У выніку шведы і мексіканцы набралі па 6 ачкоў і выйшлі ў 1/8 фіналу. У Паўднёвай Карэі і Германіі — па 3 ачкі.
![Чэмпіён свету па футболе зборная Германіі ганебна развіталася з ЧС-2018](/sites/default/files/paragraphs/image/2018-06-27t155329z188235497rc1c1fe86640rtrmadp3soccer-worldcup-kor-ger.jpg)
Фота: Reuters