Чэмпіянат хакейнай Экстралігі Беларусі атрымаў новы лагатып

Федэрацыя хакея (ФХРБ) разам з брэндынгавайыя кампаніяй ТАА "Public Group" распрацавала і прыняла афіцыйны лагатып адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі з шайбай сезонаў 2015-2016.

Як нагадвае афіцыйны сайт ФХРБ, сёлета генеральным партнёрам адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі з шайбай стаў канцэрн "Белнафтахім".

Крэатыўны дырэктар кампаніі "Public Group" Валянцін Духневіч адзначае, што форма эмблемы паўтарае афіцыйны знак Федэрацыі. А малюнак кубка з'яўляецца дакладнай копіяй Кубка прэзідэнта па хакеі. Сіні колер уэмблеме адсылае да генеральнага партнёра чэмпіянату — канцэрна "Белнафтахім".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі