Чэхія падоўжыла забарону на выдачу віз і часовых відаў на жыхарства беларусам. Акрамя таго, візы не будуць выдаваць і тым беларусам, у якіх ёсць другое грамадзянства. Адпаведныя папраўкі ў пастанову ўрада ўхваліў сёння Кабінет міністраў краіны.
Прага перастала выдаваць візы беларусам і расіянам пасля пачатку агрэсіі супраць Украіны. Ва ўрадзе Чэхіі тады казалі, што "крок закліканы абараніць замежнапалітычныя інтарэсы Чэхіі ў сувязі з узброеным канфліктам ва Украіне, які быў выкліканы ўварваннем Расійскай Федэрацыі, якая падтрымліваецца Рэспублікай Беларусь".
Гэтым разам забарону працягнулі да канца сакавіка 2024 года.