ЧБ па хакеі: “Юнацтва” перамагло ў трэці раз запар

Хакеісты мінскага “Юнацтва” на лёдзе “Чыжоўка-Арэны” прымалі дзеючага чэмпіёна краіны — гродзенскі “Нёман”. Мінчане атрымалі пераканаўчую перамогу — 4:2. Адметна, што перад пачаткам трэцяга перыяду гаспадары вялі 3:0, аднак госці здолелі скараціць разрыў да мінімуму і нават мелі шансы давесці лік да нічыёй. Аднак гэтага не адбылося — мінчане за 6 хвілінаў да фінальнай сірэны закінулі ў браму гродзенцаў чацвёртую шайбу.

Гэта трэцяя запар перамога “Юнацтва” ў матчах сёлетняга першынства.

Тым часам салігорскі “Шахцёр” разграміў у сябе дома “Гомель” — 4:1, а наваполацкі “Хімік-СКА” адолеў “Брэст” па булітах — 3:2. Маладзечанскае “Дынама” перамагло “Ліду” — 2:1, а “Магілёў” саступіў “Металургу” — 2:4.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі