Чатыры магілёўцы прыйшлі голымі ў начную краму

Чатыры магілёўцы прыйшлі голымі ў начную краму

Чатырох маладых людзей у Магілёве затрымалі па падазрэнні ў злосным хуліганстве, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта ў сваім Telegram-канале.

Здарэнне адбылося ўначы 12 жніўня. Чацвёра 18-гадовых хлопцаў выпівалі разам, а калі спіртное скончылася, сабраліся ў начную краму. Перад выхадам хлопцы вырашылі пакуражыцца і пакінулі штаны ў кватэры.

Па дарозе ў краму юнакі пашкодзілі люстэрка задняга віду ў двух аўтамабілях, а таксама хуліганілі на праезнай частцы дарогі, перашкаджаючы праезду. Потым хлопцы знялі ўсю астатнюю вопратку і голымі зайшлі ў начную краму. Адзін з іх дэманстрацыйна сеў на месца касіра, каб зрабіць сэлфі для сацсетак. Усе свае дзеянні юнакі здымалі на камеру мабільніка. 

Па дарозе дадому маладых людзей затрымалі міліцыянты.

На юнакоў пачалі крымінальную справу. Адзін з іх раней судзімы за рабаванне і незаконны абарот наркотыкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі