Беларускі мясакамбінат трапіў пад забарону Рассельгаснагляду

Беларускі мясакамбінат трапіў пад забарону Рассельгаснагляду

Рассельгаснагляд часова абмежаваў і ўвёў дадатковы кантроль за пастаўкамі з чатырох мясаперапрацоўчых заводаў Беларусі. Прычынай сталі грубыя парушэнні ветэрынарнага заканадаўства, інфармуе ria.ru са спасылкай на прэс-сакратара ведамства Юлію Мелана.
 
Па яе словах часовае абмежаванне ўводзіцца на пастаўкі ААТ АФПК "Жлобінскі мясакамбінат". Таксама Рассельгаснагляд уводзіць рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю за пастаўкамі ААТ "Дубраўскі бройлер", ААТ "Смалявічы бройлер", ААТ "Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат". У прадукцыі гэтых прадпрыемстваў паўторна былі выяўленыя бактэрыі роду лістэрыяў, а таксама патагенныя арганізмы, у тым ліку сальманелы.

Таксама расійскія спецыялісты выявілі парушэнні ў якасным складзе беларускіх сыроў. У прадукцыі ТАА "Алігорэкс" выявілі завышанае ўтрыманне рэшткавай колькасці кансервантаў у сыры. У прадукцыі ААТ "Кобрынскі масларобна-сыраробны завод" выявілі неадпаведнасць масавай долі вільгаці ў абястлушчаным рэчыве сыру, а ў сырах Пружанскага малочнага камбіната — неадпаведнасць масавай долі вільгаці ў абястлушчаным рэчыве сыру і неадпаведнасць масавай долі тлушчу ў сухім рэчыве.

Напярэдадні Рассельганагляд увёў жорсткія абмежаванні на пастаўкі з Беларусі свініны і ўсіх прадуктаў, дзе яна можа прысутнічаць хаця б у мінімальных колькасцях. У тым ліку пад абмежаванне трапілі фуражнае збожжа і кармы для жывёлаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі