У Гомелі мужчына скраў з сейфа ў краме інкасатарскую сумку з грашыма (відэа)

 У Гомелі мужчына скраў з сейфа ў краме інкасатарскую сумку з грашыма (відэа)

У Гомелі ўвечары 18 ліпеня невядомы мужчына скраў інкасатарскую сумку з вялікай сумай грошай.

Як паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама, мужчына забраўся ў службовае памяшканне крамы на праспекце Леніна. Ён знайшоў штатны ключ, адчыніў сейф і забраў адтуль інкасатарскую сумку. Дарэчы, здарэнне адбылося ў працоўны час крамы. 

Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу за крадзеж.

Тых, хто пазнаў чалавека, паказанага на відэа, або валодае інфармацыяй па гэтым крадзяжы, просяць паведаміць па тэлефонах: +375 232 60 72 57, +375 232 60 32 49 або 102.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі